Home

Пу-Ці Дзя

дзённік чыноўніка Пу-Ці Дзя з невядомай правінцыі Кітая

Journal Info

карма
Name
eskrimador

View

Advertisement

September 26th, 2009

(no subject)

Add to Memories Tell a Friend
карма
збіраць кавалкі разбітых талерак,
шкло пабітых кілішак
ірваных у шчэнт салодкіх словаў лішак
з скрэмзаных, спісаных паперак

бытавуха

валасы па хаце,
а ты – у шэрым халаце
цяпер на стол ты ставіш суп
з гэты грубым «наце»,
«А што я табе -
Вазьміце-прынясіце-падайце?»

бытавуха

чорная, сухая скруха -
а ты не маладзіца,
ты ўжо старуха,
і паўз рукі патырканыя сінія вены,
і са скуры не змыеш мяты бруд шэры.
А ад майго крыку у цябе закладзены вушы!
Вось так зліліся ў цэлае нашыя рваныя душы...

September 23rd, 2009

(no subject)

Add to Memories Tell a Friend
карма
І на падлогу з кветак соль расой
пасыпіць долі пах смалой
а вецер полымя ракой
нясе пажар
рукой
я абціраю твар
каб водар, што завабіў увесь прастор
пападаў дажджавою з хмар і гор вадой,
а спод праб'е травы хада
і ружы ўзойдуць спакваля
на кветках зноў ляжыць раса
зямлю адолела краса

September 5th, 2009

paths-пуці

Add to Memories Tell a Friend
карма
прысвячаю тым, хто сыходзіць ад мяне ці аддаляецца, што, па сутнасці, з'яўляецца натуральным працэсам, аднак і адзнакай узаемнай няздольнасці слухаць, чуць, разумець, цярпець

Мая рука

і з крыватокам дзве нагі.

калі напэўна знойдзем рэчы,

то застанемся мы адны.

маўклівыя хвіліны пасцякалі,

ў бездань сцерушыліся агні.

а я ўсё крочу ў даляў далі,

куды бы разам мы ісці маглі...


July 28th, 2009

))))))

Add to Memories Tell a Friend
карма
А як любові палатно
Ірвецца пад цяжкім паглядам!
Я не сцярплю і ўсё дзярмо
Дастану і залею гада!

June 7th, 2009

ex nihilo nihil

Add to Memories Tell a Friend
карма
Радасць не мае падставы,
Боль не мае прычыны.
Скамечаны ложак, зляжалы
Буйнай начной часіны.

Мне нічога не трэба,
Ні ў чым не маю аснову –
Думка сілаю чэпа
Скавала пачуццяў норму.

Лёгкія зойдуцца смехам;
Сцісну – самлелыя страхам.
А я паціху, я пехам
Усё пасылаю нахуй.

May 21st, 2009

(no subject)

Add to Memories Tell a Friend
карма
Твае ўкрытыя моракам ночы
Сцякаюць з гарлача малочнай беллю
Дзяўчына цягне ручніка анучы
Абцерці твар духмянай карамеллю

Валюся ў траву, у зялёнае багвінне
Казычуць нос сляпыя павуцінкі
Іх ніткі прывязалі ног галінкі
Нязрыўнымі канатамі ў суглінкі

Пускаю карані, так давядзецца
Глядзець у неба - вымыта ў туман
Здаецца б’ецца з зямлёй роўна сэрца
Убачыць сонца схоплены кажан

May 20th, 2009

(no subject)

Add to Memories Tell a Friend
карма
НА ПАДЛОЗЕ

Мірабэлла, кубак чаю
На стале ды з гарнастаю
Малако, дзве шклянкі мёду
Пацалунак карагоду

Мінакі з-пад крывастолі
Падышлі да нас міжволі
Цягнуць чэпкія далоні
Узіраюцца ў пагоні

Маладзіца з кубкам солі
Апарожняе да нолю
Цягне дзень я сплю паволі
Нараджаю гора долю

Глузд кіпіць, глузд выкіпае
Шклянка ад вакна лятае
Долі на дыван і спод
Льецца уніз крывавы год

Векаваць пад люстрай столі
Раздзіраць зубам мазолі
Я КРЫЧУ ШТОРОТ ДАВОЛІ
ХОПІЦЬ ЖЭРЦІ МАЮ ВОЛЮ

May 19th, 2009

I-net evil|live love

Ён быў нікімі
Ні Нікам
Ні нік нэймам
Аднак што пятую хвіліну
Ён забаўляўся флэймам

І пэцкаў пальцам міжрабрыстыя прасторы
І пад рукамі цалаваў куты
Ён прагнуў бізуна ў стоенай пакоры
Далонь хацеў каб біла па шчацы

Яна была ніхто
Ні шылам
Ні пятлёй
Аднак ў палатно адно
ляпіла літары рукой

І цалавала палымяна пятку
Лізала верх запясця косць
Пісала стрымана загадку -
У старонку зазірнуў чарговы госць
Вайна на мяжы
Мяне і цябе
У сферы дотыку
На дзвюдарогавым крыжы
У глебе і на небе
У павуціння сотыку
У межах параўнання –
Мяжа супрацьстаяння

І я вулканам,
Які пырскае лаву
А ты – вадой
Ты – гоіш рану

May 18th, 2009

(no subject)

Add to Memories Tell a Friend
карма
І ночы ў перагародках
Два сны
Дзве мроі
Скачуць ходка
У волю.
Я напэўнае памёр
Сціскае няўмелае прабач
І глупства вылітае ў бруд вуліць, па бруку на таўкач
Туп-туп
Хада, і пары ног, і вусны і равы вады
віруе юрам пах смагі ледзяны
пад гаркатой у горачы прамення зоркі
я палымяны спадарожнік, крыгаход мяняю
камення ў дарозе, летуценнік ходкі
і падаюць усё словы ў бель, хаваю
пагляд вачэй
напэўна, усё
знікаю

March 18th, 2009

21.03 - 23

Add to Memories Tell a Friend
карма
Сення сакавік а я шчэ’ не дохлы
А дохлым пасуе колер жоўты
І жоўты ніткай цягне скрозь цела
Вену
Я ведаю, што маю ласку да спеву

Струна праз вуха праведзена да глоткі
Мне хутка дваццаць тры
Не абміне і ча-ты-ры
І я не п’ю ані гарэлкі ані водкі

У колеры, бы дэка’, усё часцей
У гуку - пост-
і ОСТ
у міжрэбравай прасторы – хрост
і вогнішчавы колапаварот
магу дадаць - а я ўсё маладзей
альбо старэй,
калі ўлічваць рост

няздольнасць – вось пра што цяпер пішу
наканаваны крок у новы год
у жахлівы пераходны трэці з трох заход,
зацягнутая перасадка,
хм,
я ў падарунак папрашу
каханку
і анастэтык, анашу

February 28th, 2009

фрыдам, е...

Add to Memories Tell a Friend
карма
Дні захацелі замаўчаць,
Любоў сыйшла ў немату,
І шылам пратыкну
Свой рот і вуха -
Час без гука

February 14th, 2009

Дай сілы ня песціць ся’ марай тут быць

Дай волі сыйсці ў ваду раставання

Дай хваляй паплыць насупраць кахання

Альбо распусцца няважкім чаканнем

На дно непрытульнае падаць, любіць

Дай крыкам адчаю праз грудзі ня выць

Застояным, у ціне дай не сапрэць

І целам ня дай разбіцца аб цвердзь

 

Дывоўтэд ту ол, ху хэд лавд анд броўк ап

February 13th, 2009

фэнтазіс

Add to Memories Tell a Friend
карма

На небе дзве зорачкі

Схаваліся ў цені

Я бяру тваю руку да цела

Аксамітна сціскаю ля грудзяў

Ты б нічога не сказала,

Каб не замоцныя поціскі,

І вось м ы ляжым у дзвярах

Сустветных крыўд

Цалуемя, песцімся

Але я наўпрост упэўнены,

што ты гатовая ўзняцца

Таму, што табе неабходны ...

............................................

Дзень і ты нечакана прыйша

Я маўчаў, я не ведаў што сказаць,

Я быў зніякавелы

І ведаў, што ты таксама

Але мы былі чужыя

І разышліся ўжо за дзень да сустрэчы

 

Калі небудзь мы сустрэнімся

 

І я не пазнаю ў душы цябе.

Як халодна....

 
 

December 31st, 2008

расту на дражджах

са дні на два

мне ўжо свята не свята

а навагодні жах

December 10th, 2008

(no subject)

Add to Memories Tell a Friend
карма

і я бы выявіў факт сваёй ганьбы да знешняга

каб толькі яму не было гэта смешна так

каб толькі яно не ўзіралася ў вочы мне

так уважліва й з веданнем хто я ёсць і не

 

пукатае сонца блішчыць з калюжынаў

і ў зіхкіх адбітках зрэнкі замружвае

а рот раздзірае ўсмешка да вуха

смех напаўняе спазмамі зуха

 

і тут надыходзіць рапроўная скруха

без дну і аслепіць бы завіруха

зацеміць сонца маё аблачынай

бы невідушчай балотнай цінай

 

бяздумна сказаныя гучныя словы

ў вушных каналах жывуць без дазволу

без спеху капаюць ямку і точаць

асновы і ўпускаюць пошасць

December 9th, 2008

фантазіі

Add to Memories Tell a Friend
карма
..., але па факце падспудна інспірыраваныя смерцю аднаго высокага чалавека, але ўсё ж толькі фантазіі і нічога больш

міра цурчыць на чало

вочкі ліпкай заліпай

сцісне расніц памяло

слёзку выцісне піпкай

 

будзь пахвалёны нутром

і ў неба ўзлёт чалавечы

ракеты ўздута сапло -

скончыўся шлях недарэчны

 

думка гугнявіць у вушка -

што ж ты пакінуў паўз плечы?

сонейка, поўзай і кленчы -

старым памёр наш малеча.

 



November 21st, 2008

дадому

Add to Memories Tell a Friend
карма

Бэз, без, бес.

Уваскрос

і тут раскрэс.

Вагон метро,

пуста,

і ўсё адно

кабэцу не

капуста.

я еду, я плыву і я мінаю,

пад вокнамі ўсплываюць сны і Валі,

залітыя пашэраным бетонам

і гулам, ціскам у перапонкі з тону.

Марына адгукаецца з бітону:

чаго ты сумны - не сутонне,

не замчышчы, не затхлы пах

не перагар, ну і не жах,

канёк не рэжа востры лёд -

кавалак хлебу, жыццяход.

І скок з нагі і пераскок

цераз калюжынавы сок.

Цяпер іду праз сценку бабак.

Гандлююць, сцеляць пад азадак

добраўпарадкаваны быт –

Усміхнуўся ўнутраны мой Жыд.

November 5th, 2008

трэнас

Add to Memories Tell a Friend
карма
дзе сканчваецца сіла і пачынаецца слабасць?
дзе мой выбар і дзе я ўладны над сабой?

стагоддзі мяне заключаны ў поласць жывата
трымай-морда маю пысу сабе па носе і грыжу-жа
куды кідаю ў полымя траву
ачышчу зерне, сорам вынясу
годы і вада
сорак дзён пустаты
сорак дзён дня
малако з багны праз верх з гарлача
п'ю расу і дзень дня
сухі час
час выбіраць нас
крас*


а ці напісаў бы я гэта, калі б ведаў, што ніхто не прачытае?
так-бы-мовіць схавана ссам-для-ссябе
ос! в Опр ос!
адказ ссам-ад-ссябе хаваю

November 2nd, 2008

Халоднае зерне мяне
Упадзе на зрэзаны лёд
І снег – на сховы вясне
Ацепліць азяблы той спод

Цярплівым лісцікам веры
Праз след прабіты вадой
Вылазяць у сонца пасевы
Каб зазіхацець пад расой

Калюжыны водар сагрэты
Пацепліць след босай нагі
Бягу голы і ў ветры
І целам ірвусь на шматкі

Рыззё спадай са скурай
Ёсць выслізгвае вонкі
Я размазанай дурай
Я дэфіс такі тонкі
Powered by LiveJournal.com